НАВІНЫ · 6 красавіка 2026
Беларускія студэнты ў Еўропе: колькасць, краіны, дынаміка
Публікуем прэзентацыю даследавання «Беларускія студэнты ў Еўропе: колькасць, краіны, дынаміка» з серыі Palitsfera Working Papers № 1/2026. Матэрыял разглядае змены колькасці беларускіх студэнтаў за мяжой і геаграфіі іх адукацыйнага выбару.
Асобная ўвага надаецца скарачэнню значэння Расіі, росту прывабнасці Усходняй Еўропы і дынаміцы ў краінах Заходняй і Паўночнай Еўропы. Прэзентацыя змяшчае асноўныя высновы і прагнозы далейшых змен. Файл — на беларускай мове.